Будзьце пільныя! Офіс Ціханоўскай папярэдзіў пра фішынгавыя рассыланні


Офіс Святланы Ціханоўскай папярэдзіў пра фішынгавыя рассыланні з выкарыстаннем падробленых адрасоў, што нагадваюць яго кантакты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Soumil Kumar / Pexels

«Апошнім часам мы назіраем падвышаную актыўнасць фішынгавых ашуканцаў. Яны рассылаюць лісты з падробленых адрасоў, падобных да афіцыйных кантактаў Офісу Святланы Ціханоўскай», – гаворыцца ў паведамленні.

Фішынг – адзін з відаў інтэрнэт-махлярства. Зламыснікі выкарыстоўваюць адрасы, падобныя да рэальных, каб атрымаць розныя дадзеныя ў няўважлівых карыстальнікаў. Пры пераходзе праз фішынгавую спасылку карыстальнік, як правіла, бачыць старонку, максімальна падобную да старонкі рэальнай арганізацыі, дзе яму прапануецца ўвесці асабістыя дадзеныя.

Агляд
Сілавікі знайшлі новыя спосабы дэананімізацыі ў Telegram. Што рабіць?
2023.04.11 09:55

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў