Ціханоўская – дыпламатам: Ніякага паслаблення санкцыяў без спынення рэпрэсіяў


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 10 сакавіка выступіла перад дыпламатычным корпусам у Лондане. Сустрэча праходзіла ў літоўскай амбасадзе і працягвалася 1,5 гадзіны, паведамілі «Белсату» ў Офісе Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У сустрэчы ўдзельнічалі больш як 30 амбасадараў і прадстаўнікоў амбасадаў краінаў Еўрапейскага Звязу, ЗША, Канады, іншых краінаў Амерыкі і Афрыкі, у тым ліку Гватэмалы, Ямайкі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Сустрэча была прысвечаная ролі беларусаў у вайне, прыцягненню вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці да адказнасці. Асаблівую ўвагу надалі дзеянням міжнароднай супольнасці і Міжнароднай арганізацыі працы, каб тая ўвяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі ў дачыненні рабочага руху, а таксама каб не дапусціць сяброўства рэжыму ў Радзе бяспекі ААН.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская таксама адказала на пытанні амбасадараў адносна сітуацыі ў Беларусі, апошніх партызанскіх атак, сітуацыі ў турмах, стасункаў рэжыму і Кітаю, а таксама санкцыяў. Абраная прэзідэнтка назвала недапушчальнымі спробы рэжыму вывесці з-пад санкцыяў калійныя прадпрыемствы пад выглядам клопату аб харчовай бяспецы. Пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі, ніякіх такіх размоваў не павінна весціся, сказала Ціханоўская.

Было дамоўлена правесці такую самую сустрэчу з дыпламатычным корпусам у Вашынгтоне ў канцы сакавіка.

Hавiны
Еўразвяз марудзіць з новымі санкцыямі супраць Беларусі праз пытанне аб угнаеннях
2023.03.03 15:33

Новы пакет санкцыяў Еўразвязу супраць афіцыйнага Менску па-ранейшаму не ўзгоднены праз пытанне аб угнаеннях, паведаміў журналіст радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзьвяк.

«Пакет санкцыяў ЕЗ у дачыненні Беларусі па-ранейшаму завісае праз пытанне аб угнаеннях. Не чакайце, што гэта будзе вырашана ў найбліжэйшы час», – напісаў журналіст у Twitter.

Раней, 10 студзеня, старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што Еўразвяз мае намер увесці новыя санкцыі ў дачыненні Беларусі за падтрыманне расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў