Аб’яднаны пераходны кабінет агучыў стратэгію санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі


Абʼяднаны пераходны кабінет апублікаваў пастанову «Аб працягу працы ў справе санкцыйнага ціску». Дакумент прадугледжвае стратэгію эканамічнага прымусу дзеля эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі.

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі дае прэс-канферэнцыю. Злева направа: Аляксандр Азараў, Валерый Сахашчык, Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Аліна Коўшык, Валер Кавалеўскі. Варшава, Польшча. 2 снежня 2022 года.
Фота: Белсат

Палітыкі Абʼяднанага пераходнага кабінету мяркуюць, што санкцыі неабходныя дзеля таго, каб пазбавіць рэжым Лукашэнкі фінансаў, неабходных для рэпрэсіўнай палітыкі, скіраванай супраць беларусаў, і для ўдзелу ў агрэсіі Расеі супраць Украіны. У Кабінеце адзначаюць, што мэтай санкцыяў ёсць вызваленне палітвязняў, пакаранне вінаватых у гвалце і новыя дэмакратычныя выбары.

Стратэгія апазіцыйных палітыкаў прадугледжвае ўвядзенне шматбаковых і нацыянальных санкцыяў, сектаральных і персанальных абмежаванняў, выпрацоўванне прапановаў для кантролю і адказнасці за парушэнне санкцыйных захадаў.

«Згодна з прынятай стратэгіяй, галоўнымі напрамкамі эканамічнага ціску прызнаюцца: пазбаўленне рэжыму Лукашэнкі крыніцаў паступлення валюты і крэдытных рэсурсаў; блакаванне магчымасцяў для абыходу санкцыяў; замарожванне актываў дзяржавы; пазбаўленне прыбыткаў «гаманцоў» рэжыму; удасканаленне санкцыйных механізмаў», – гаворыцца ў заяве Кабінету.

Кабінет мае намер стварыць сталую працоўную групу і заклікае да супрацы актывістаў і экспертаў.

Адказным за арганізацыю працы дзеля санкцыйнага ціску прызначылі Паўла Латушку.

Hавiны
Пераходны кабінет рыхтуе пашпарт новай Беларусі з гербам Пагоня. Ці хутка зʼявіцца?
2023.03.01 22:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў