У «гарадзенскага тэрарыста» знайшлі яшчэ адзін пашпарт


«Медыязона» пры дапамозе «Кіберпартызанаў» знайшла яшчэ адзін падроблены пашпарта «замежнага тэрарыста», якога сілавікі нібыта забілі пры затрыманні ў Горадні.

Нагадаем, 19 сакавіка ў КДБ заявілі, што падчас штурму кватэры ў Горадні спецназаўцы ліквідавалі «замежнага грамадзяніна», якія нібыта аказаў супраціў з выкарыстаннем аўтамата і баявых гранатаў. У «тэрарыста» пры себе знайшлі падроблены пашпарт на імя грамадзяніна РФ Ламакіна Аляксея Мікалаевіча. Было заяўлена, што тэрарыст планаваў шэраг тэрактаў у Горадні: у якасці патэнцыйных мішэняў называліся будынкі абласнога КДБ і МУС, мясцовыя сілавікі і чыноўнікі.

BYPOL сцвярджае, што насамрэч гісторыя з забітым у Горадні замежнікам, які рыхтаваў тэракт – пастаноўка беларускіх сілавікоў. Паводле інфармацыі байполаўцаў, ролю «тэрарыста» выконваў супрацоўнік КДБ Захараў Аляксей Мікалаевіч, які нарадзіўся 18 красавіка 1981 года ў г.Гарадок Віцебскай вобласці і цяпер праходзіць службу ў аператыўна-пошукавым аддзеле УКДБ па Віцебскай вобласці (служба вонкавага назірання).

«Кіберпартызаны» пацвердзілі «Медыязоне», што фота з падробленага пашпарта Ламакіна на 99,96% супадае з фатаграфіяй кадэбэшніка Захарава. Таксама яны ўказалі, што ў чэкіста ёсць яшчэ адзін пашпарт на імя Аляксея Сямёнава.

Здымкі «гарадзенскага тэрарыста» ў розных пашпартах.
Фота: mediazona.by

Па сцвярджэнні «Кіберпартызан», гэты пашпарт – падроблены, так як запіс аб пашпарце закрыты ў базе «АІС». Актывісты гавораць, што так звычайна робяць для супрацоўнікаў міліцыі і агентаў. Акрамя гэтага, у Сямёнава ў базе няма гісторыі змены пашпартоў і адсутнічае пасведчанне аб нараджэнні. Ідэнтыфікацыйныя нумары Сямёнава і Захарава адрозніваюцца на 2 лічбы, супадаюць даты нараджэння і імя-імя па бацьку.

Hавiны
«На мінулым тыдні размаўляў з маці, усё было добра». Сваякі – пра супрацоўніка КДБ, які «сыграў» тэрарыста
2023.03.22 15:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў