Канцэрты, кіно, дыскусіі, лекцыі, забаўкі. На Падляшшы пройдзе чацвёрты фэст «Tutaka»


Ва ўрочышчы Барык каля Гарадку на Падляшшы 12–14 ліпеня адбудзецца фестываль «Tutaka». Гасцям абяцаюць тры дні «незабыўнага творчага драйву». Удзел бясплатны.

Фестываль «Tutaka» называюць галоўным усебеларускім пікніком. Ён адбудзецца ўжо чацвёрты раз.

«12–14 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадку на Падляшшы мы зноў збіраем і паказваем усё тое, што сёння прапануе незалежная беларуская культура», – адзначаюць арганізатары.

Наведнікам абяцаюць тры дні незабыўнага творчага драйву: «Будзе яшчэ больш арыгінальных музыкаў на сцэнах фестывалю, яшчэ больш майстар-класаў, дыскусіяў, кінапаказаў, тэатральных эксперыментаў, спартовых імпрэзаў ді іншых творчых актыўнасцяў».

Планы наступныя.

12.07.2024 (пятніца)

  • 13:00 – адкрыццё прасторы.
  • 16:00 – пачатак актыўнасцяў («Мова нанова», «Батлейка», акцыя салідарнасці з палітвязнямі).
  • 21:00–00:00 – канцэрты на прасторы «Tamaka» (Аляксандр Памідораў, «Luty sakavik», «:B:N:»).
  • 00:00 – DJ Papa Bo Selektah на прасторы «Prosta tancuj».

13.07.2024 (субота)

  • 11:00 – пачатак актыўнасцяў (лекцыя пра польскі слэнг, майстар-клас у праектавым планаванні, майстар-класы ў хуткім скетчынгу, нефармальная лекцыя «Музычная візітоўка Беларусі», лекцыя пра сэлфменеджмент, батлейка, кінапаказы, ёга, дыскусіі, дзіцячы музычны канцэрт).
  • 20:30 – адкрыццё галоўнай сцэны.
  • 21:00–01:00 – канцэрты на прасторы «Tutaka» (Karlen & Co, «Syndrom samazvanca», RSP, KOOB (Solo) & Sw@da, Nichos&Sw@da).
  • 01:00 – DJ Papa Bo Selektah на прасторы «Prosta tancuj».

14.07.2024 (нядзеля)

  • 12:00 – пачатак актыўнасцяў (гатаванне крупніку, кінапаказы, сямейны спектакль, майстар-класы беларускага традыцыйнага танцу, тэатралізаваныя гульні для дзяцей).
  • 20:00–23:00 – канцэрты на прасторы «Tamaka» (Yaûgen, «Sož», ZUI).

Удзел у фестывалі бясплатны, а квіткі на намётавае поле можна набыць тут. Арганізатары таксама зладзілі збор ахвяраванняў. Усё, што датычыць фэсту, публікуюць тут.

«Белсат» – інфармацыйны партнёр імпрэзы і будзе ладзіць стрым.

Інтэрв’ю
Чаму знікла «Басовішча» і як на яго месцы ўзнік фэст «Tutaka»
2024.05.31 19:22

belsat.eu

Стужка навінаў