Сяргея Савельева – беларускага айцішніка, які перадаў відэа з катаваннямі ў расейскіх турмах праекту Gulagu.net, абвесцілі ў вышук у Расеі. Беларус знаходзіцца ў базе вышуку МУС РФ.
Сяргей Савельеў жыў у Расеі. У 2013 годзе знаёмыя папрасілі перадаць торбу, у якой былі наркотыкі. Сяргей кажа, што не ведаў пра змесціва торбы. У 2015 годзе Сяргея асудзілі на дзевяць гадоў. Ён адбываў пакаранне ў Саратаўскай вобласці і таксама падвяргаўся жорсткаму абыходжанню.
Як ІТ-спецыяліста яго вымусілі супрацоўнічаць з турэмнай службай, на працягу гэтага часу ён кіраваў камп’ютарнай сеткай турмы і забяспечваў доступ да відэафайлаў з усёй расейскай пенітэнцыярнай сістэмы. Гэта дазволіла яму атрымаць доступ да відэазапісаў катаванняў, якія практыкаваліся ў калоніі, і перадаць іх праваабаронцам.
Пасля публікацыі трох запісаў здзекаў з вязняў у Саратаўскім сухотным шпіталі, была распачатая крымінальная справа. Некалькі кіраўнікоў рэгіянальнага ўпраўлення турэмнага ведамства звольненыя.
Сяргей Савельеў з’ехаў у Францыю, дзе папрасіў палітычнага прытулку.
ГГ, belsat.eu