Міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь значна скароціць дыпламатычную прысутнасць у краінах Заходняй Еўропы і нарасціць у СНД, Кітаі і Афрыцы. Пра гэта піша БелТА.
«Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах. Не маю на ўвазе, што мы скарачаем амбасады, замежныя ўстановы. Мы скарачаем колькасць дыпламатычнага персаналу.
Але яго мы ў значнай ступені перакідваем на іншыя ўчасткі працы, на іншыя напрамкі, дзе яны будуць запатрабаваныя – гэта краіны СНД, мы ўмацоўваем шэраг амбасадаў, і краіны далёкай дугі», – сказаў Макей па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку.
У прыватнасці, дыпламатычная прысутнасць рэжыму будзе ўмацавана ў Кітаі і Індыі. «Мы думаем над адкрыццём новых амбасадаў у Афрыцы, краінах, якія з’яўляюцца і плацежаздольнымі, і дзе запатрабаваная наша прадукцыя», – адзначыў міністр.
РР belsat.eu