Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за бел-чырвона-белы значок


Суд Партызанскага раёну Менску аштрафаваў вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую на 2000 рублёў (50 базавых велічыняў). Як стала вядома «Белсату», падставай для абвінавачання стаў значок з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай.

Ніна Багінская. Менск, Беларусь. 17 кастрычніка 2020 года.
Фота: Белсат

Тое, што Ніна Багінская мела на каўнерыку маленькі значок, міліцыянты кваліфікавалі як «несанкцыянаваны пікет». Суддзя Аляксандр Супічэнка пагадзіўся з міліцыянтамі. У сваёй пастанове ён напісаў, што «значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў спадарыню Багінскую матэрыяльна.

Суддзю не збянтэжыла, што памер штрафу ніякім чынам не адпавядае памеру пенсіі жанчыны, якая да таго ж мае шэраг цяжкіх захворванняў.

Гэта ўжо не першае пакаранне нязломнай актывісткі. Некалькі гадоў запар з ейнай пенсіі ўтрымліваюць грошы на пакрыццё штрафаў за грамадзянскую пазіцыю. Любімае лецішча Багінскай апісанае і выстаўленае на продаж за «даўгі» праз нясплачаныя штрафы.

Hавiны
Лецішча 75-гадовай Ніны Багінскай за штрафы выставілі на аўкцыён
2022.10.19 16:04

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў