Збірала подпісы за Бабарыку? Будзеш сядзець
1. Аляксандра Моладава была чальцом ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. 12 жніўня ўлады адпомсцілі: у кватэру Моладавых уварваўся АМАП, каб затрымаць гаспадароў. Аляксандра з мужам пазбегла турмы, з’ехаўшы за мяжу. 2. Амапаўцы зламалі пяць пазванкоў былому старэйшаму трэнеру нацыянальнай каманды РБ па плаванні Паўлу Сіцянкову. Ён прайшоў курс фізічнай і псіхалагічнай рэабілітацыі ў Чэхіі, бо трапіў у праграму медычнай эвакуацыі. 3. Яўгенія і Сяргей адкрылі гатэль у Чарнагорыі, бо мара жыць каля мора аказалася мацнейшая за стабільнасць на радзіме. Яны рызыкнулі і не прагадалі.
11.05.2021