Мара Аляксандра Рыгоравіча стала страшным сном: ці абвесціць Трамп Менск сталіцай ЗША? Глядзіце таксама у новым выданні праграмы «Вячэрні шпіль»:
- Прыём у акцябраты або Гэлаўін: Баба Яга перастала есці піянераў, а Гарыныча замяніў Рыгоравіч.
- «Там далёка, за ракой, ля мяжы з Літвой NATO танкі ў кулак збірала»…
- Ці пераймянуюць Новауральск у Новауранск?
- Брэкзіт: тэрмін ужывання падоўжаны.
- Школьны тэст на веданне «пуцінета» з Аляксандрам Торнам.
- Ці паставяць у Польшчы помнік Лукашэнку?
- У сэрцы – Пуцін, у кішэні – пашпарт ЗША!
- «Маленькая сіняя хустачка» для дэпутата Марзалюка.
- Крэатыўны рыэлтар, або Іосіф Вісарыёнавіч мяняе прафесію!
- Расгвардзейцы здабываюць давер бізнесу!
Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце што суботу а 21:15 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашым сайце, або на канале YouTube.