Нашыя продкі верылі, што Каляды – час, калі сусвет нібыта ствараецца нанова. Таму трэба было паклапаціцца пра тое, каб новы свет быў камфортны: загадаць шчаслівы лёс, не забыцца аб продках, залагодзіць пасланцоў з іншасвету.
Як гэта зрабіць, і чаму гэта было настолькі важна? Глядзіце ў праграме «Размова» Уладзіміра Мацкевіча інтэрв’ю з гісторыкам Дзмітрыем Скварчэўскім.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.