Трыццаць разоў у Гарадку на Беласточчыне адбываўся фестываль «Басовішча». Пастановай арганізатараў з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы леташняя імпрэза была апошняя. Фэсту арганізоўваць ужо не будуць.
Завяршэнне сталася нагодаю да падвынікавання яго дзейнасці ў выглядзе фільму. Стужку «Басовішча» для «Белсату» зняў рэжысёр Юрый Каліна. Упершыню публіка пабачыла яго там, дзе адбываўся фестываль: у Гарадку.
Фота: Марцiн Полэць