Амаль паўмільёна дармаедаў налічылі ў Беларусі чыноўнікі. Улады сцвярджаюць, што гэтыя людзі не жадаюць браць дзелу ў эканоміцы, а незалежныя эксперты канстатуюць – часцей за ўсё дармаедамі прызнаюць жыхароў дэпрэсіўных рэгіёнаў, дзе ўвогуле няма аніякай працы.
Эксперт цэнтру эканамічных даследаванняў «BEROC» Алег Мазоль у «Размове Мацкевіча» зазначае, што сёння да дармаедаў часцей за ўсё залічаюць тых, хто з’яжджае на заробкі ў іншыя краіны. І справа не ў тым, што людзі баяцца трапіць у лік не занятых у эканоміцы. Ім проста няма дзе працаваць. Гэтая праблема асабліва востра стаіць у памежных рэгіёнах, дзе амаль кожны другі жыхар сутыкаецца з выбарам – з’ехаць працаваць у іншы рэгіён Беларусі або за мяжу. У абодвух выпадках людзі нярэдка прымаюць рашэнне застацца на новым месцы назаўжды.
Адказы на гэтыя да іншыя пытанні шукайце ў праграме «Размова Мацкевіча», дзе нас чакае эксперт цэнтру эканамічных даследаванняў «BEROC» Алег Мазоль.
Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM