У эфіры СТВ агучылі, з чаго пачынаецца Беларусь без Лукашэнкі. Міністэрства адукацыі патлумачыла, што чакае вучняў і студэнтаў, якія рызыкнуць вучыцца ў Беларусі. «Хай так TV» даведаўся, што хутка будзе з курсам долара і цэнамі ў РБ.
Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі.
У новым выданні сатырычнага шоу:
- «Цяпер мы можам дазволіць сабе ЎСЁ!»
- Алегу Гайдукевічу падабаецца Губка Боб Квадратныя Штаны
- Ці то сітх, ці то джэдай: вясёлкавы светлавы меч аматара дыкпікаў
- Кіраўнік Неліберальна-недэмакратычнай партыі Беларусі зрабіўся «бяльмом у горле»
- Хто перамог у конкурсе «Настаўнік года»
- «Успаміны са свету з бярвення» раскрыла загадкі гісторыі Гомельшчыны
- Размеркаванні і адпрацоўкі выйшлі на новы ўзровень
- Гарадзенцы, які вярнуліся з-за мяжы, створаць таемныя гурткі
- Міліцыянты прынялі Грыгорыя Азаронка за бамжа
- Яўген Пуставой адабраў у Аляксандра Лукашэнкі тытул «бацька нацыі»
- Міністр адукацыі патрабуе, каб алгебра прышчэплівала любоў да радзімы і працы
- Песня пра перапіску з гэбістам
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK, Twitter і TikTok.
Калаж з фота: Ussama Azam / unsplash