Працуючы ў МЗС да 2006 года, Валер Кавалеўскі карыстаўся беларускай мовай, пакуль яму адкрыта не сказалі: хопіць. Беларуская ж мова падказала, як абысці патрабаванне да прыватных фірмаў вешаць у працоўных кабінетах фота Лукашэнкі.
Валер Кавалеўскі – прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах. З 1998 да 2006 года ён працаваў у МЗС Беларусі. Там ён пісаў дакументы, у тым ліку службовыя лісты на імя Лукашэнкі, па-беларуску. Новы міністр Міхаіл Хвастоў сказаў: хопіць.
«З часам мы пачалі атрымліваць сігналы: тут трэба менш мовы, тут трэба менш мовы… У пэўны час было сказана: больш не пішыце Лукашэнку на беларускай мове. Гэта калі, дарэчы, міністрам стаў Хвастоў», – узгадвае Валер Кавалеўскі.
Калі Лукашэнка пайшоў на трэці прэзідэнцкі тэрмін, Валер Кавалеўскі звольніўся з МЗС, бо не хацеў быць часткаю аўтакратыі. Працуючы ў прыватным сектары, наш госць займаўся праектамі, пра якія сёння можа з захапленнем распавядаць. Нейкі час пражыў у ЗША.
Чаму ж Валер Кавалеўскі адмовіўся ад добрай працы з добрым заробкам і прысвяціў сябе палітычнай і грамадскай дзейнасці, далучыўшыся да каманды Святланы Ціханоўскай?
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе, наколькі беларуская мова блізкая з іншымі славянскімі мовамі.
Першая частка размовы з Валерам Кавалеўскім:
Захоплены – рус. увлеченный
Прастора – рус. пространство
Ліставанне = перапіска
Нарада – рус. совещание
Меркаванне – рус. мнение
Ставіцца = адносіцца
У сэнсе – рус. в смысле
Прыхільна = з сімпатыяй
Памкненне – рус. стремление
Тэрмін = срок
Прыдасціся = спатрэбіцца, быць патрэбным
Што тычыцца – рус. что касается
Загад – рус. приказ
Увасабляць – рус. воплощать
Сусветны – рус. всемирный
Адмовіцца – рус. отказаться
Заробак = заработак
Кіраваць – рус. руководить
Сумаваць – рус. тосковать, скучать
Навакольнае асяроддзе – рус. окружающая среда
Падарожнічаць = ездзіць па свеце
Наступствы – рус. последствия
Уласны – рус. собственный
Выснова = вывад
Нагода – рус. повод
Выдатны – рус. отличный
Выклік – рус. вызов
Мэта – рус. цель
Глеба – рус. почва
Даводзіцца = прыходзіцца
Абмеркаваць – рус. обсудить
Адчуваць гонар – рус. чувствовать гордость
Паседжанне – рус. заседание
Відавочны – рус. очевидный
Увасабленне – рус. воплощение
Бок – рус. сторона
Шчыры – рус. искренний
Атрымацца – рус. получиться
Выбудаваць – рус. выстроить
Адсотак = працэнт
Зручны = камфортны
Скарыстаны – рус. использованный
Жорсткія ўмовы – рус. жесткие условия
Гнуткасць – рус. гибкость
Перавага – рус. преимущество
Падабенства – рус. подобие
Выбітны = выдатны – рус. выдающийся
Выратаваць – рус. спасти
У тым ліку – рус. в том числе
Штораз = кожны раз
Шэраг = рад
Маўленне – рус. речь
Асалода – рус. наслаждение
Засцярога – рус. предосторожность
Папярэджання – рус. предупреждение
Ціск – рус. давление
Нагадваць = напамінаць
Сталы = салідны
Звяз = саюз
Чалец = сябра, член
Зносіны – рус. отношение
Кіраванне – рус. управление
Рада = савет
Шанаваць = паважаць
Настойлівасць – рус. настойчивость
Захоўваць – рус. сохранять
Перадусім – рус. прежде всего
Рэшта = астатнія
Адказнасць – рус. ответственность
Натхненне – рус. вдохновение
Да спаткання = да сустрэчы
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: president.gov.by