У новым выданні ток-шоу «План: Б» вядоўца Яўген Валошын з гасцямі студыі – палітолагам Віцісам Юрконісам, былым працаўніком Генеральнай пракуратуры РБ Алегам Талерчыкам, вайсковым экспертам Александрам Алесіным – абмяркоўвае між іншага стварэнне батальёну Карпянкова.
«Тое, што робіць цяпер МУС, тое, што робяць Курбакоў і Карпянкоў, – яны выходзяць за кампетэнцыю МУС, за свае задачы. Ведаем, што Карпянкоў – стаўленік Масквы і чалавек, які цалкам падпарадкоўваецца Маскве, то гэты батальён, магчыма, будзе створаны, каб нейтралізаваць «групу А», якая будзе абараняць таго ж Лукашэнку. Калі планы Крамля здзейсняцца, калі разменнай манетай зробіцца Беларусь – бо яны страцяць Украіну і дадуць свайму грамадству Беларусь, то Лукашэнка знікне. А каб ён знік, у яго не павінна быць людзей, якія будуць яго бараніць», – мяркуе Алег Талерчык.
Паводле былога працаўніка Генеральнай пракуратуры РБ, гэта найперш тыя войскі, якія найбольш баяздольныя, – сілы спецыяльных аперацыяў адправяць ва Украіну, каб яны там загінулі. А «групу А» і службу бяспекі Лукашэнкі нейтралізуе батальён Карпянкова.
З Талерчыкам не згодны вайсковы эксперт Аляксандр Алесін. Ён лічыць такое развіццё падзеяў малаверагодным.
«Хутчэй за ўсё, гэта менавіта зыходзячы з прызначэння найбольш вернага афіцэра, найбольш трэнаваныя кантрактнікі, якія аддаюць прысягу асабіста Лукашэнку і гатовыя весці абарону Лукашэнкі з узброенымі грамадзянамі РБ», – мяркуе Алесін.
Таксама ў праграме:
– Ці ўвойдуць украінскія войскі ў Крым да канца года?
– Ці аддадуць Пуціну Беларусь замест Украіны?
– Ці засталіся сярод сілавікоў гатовыя бараніць краіну?
– Ці прызнаюць украінцы Беларусь акупаванай тэрыторыяй?
– Ці дапамогуць украінцы вызваляць Беларусь?
– Ці плануе NATO зачысціць Беларусь ад рэжыму?
– Ці жывы ў Беларусі пратэставы патэнцыял?
Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».