Якія пытанні вырашыў Лукашэнка ў Пуціна? Пры чым тут вагнэраўцы? Адкуль будзе напад на Польшчу? Падрабязней у праграме «Прасвет».
Лукашэнка з’ездзіў да Пуціна на дыван, пацалаваў ікону, паставіў свечку, а толку, здаецца, ніякага. Ва ўсялякім выпадку пра новыя асігнаванні шклоўскаму дыктатару з боку Крамля не чуваць. А вось пра што чуваць, дык гэта пра прыезд усё новых прыгожынскіх наймітаў і іхныя развязныя паводзіны ў Беларусі ды зухлівыя планы. З якімі перасцярогамі Лукашэнка паехаў да кіраўніка Крамля і ці ўдалося іх залагодзіць? І што можа быць у планах Прыгожына? Сюжэт Юліі Лабанавай.
Пры чым тут вагнэраўцы? Адкуль будзе напад на Польшчу?
Лукашэнка і Пуцін падтакваюць адзін аднаму ў агрэсіўнай антыпольскай кампаніі. Актыўнае фармаванне з Польшчы вонкавага ворага, якое працягваецца ў Беларусі з 2020 года, пачало гучаць па-новаму, калі ў краіне апынуліся галаварэзы з ПВК Вагнэра і, магчыма, ядравая зброя. Цяпер рэжыму быццам бы сапраўды ёсць чым пагражаць, чым дыктатар і карыстаецца. Што праўда, мэты выпадаў Лукашэнкі і Пуціна ў кожнага свае.
Як расейская прапаганда спрабуе нацкаваць палякаў і ўкраінцаў адно на аднаго? Якім чынам Крэмль спрабуе паўплываць на выбары ў польскі Сейм? І якія інструменты выкарыстоўвае пуцінскі рэжым для ўплыву на польскае грамадства? Вашай увазе мая размова з Міхалам Марэкам – кіраўніком Цэнтру даследаванняў сучаснай сферы бяспекі.