Чарговая спецаперацыя супраць ЛГБТ у Расеі. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны»:
Міністэрства юстыцыі Расеі накіравала ў Вярхоўны суд пазоў аб прызнанні «Міжнароднага грамадскага руху ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забароне яго дзейнасці на тэрыторыі краіны.
Дырэктар Лігі бяспечнага інтэрнэту, чалец Грамадскай палаты Расеі Кацярына Мізуліна працягнула:
«Гэта значыць, што будзе пастаўлены сур’ёзны заслон каштоўнасцям, якія руйнуюць Расею, знішчаючы нашу ідэнтычнасць. Хачу падзякаваць за мужнасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў праваахоўных органаў, спецыялістаў Мінюсту і экспертаў Лігі бяспечнага інтэрнэту, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы гэтай гістарычнай падзеі. Працуем».
Раптам прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці зусім па-новаму раскрыліся для расейскага тэлегледача. Калі раней іх выстаўлялі проста дрэнным прыкладам для пераймання і максімум – пагрозай для дзіцячай псіхікі, то зараз раптам высветлілася, што яны небяспечныя для дзяржавы ў цэлым.
Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:
Калаж з фота: BACKGRID / Backgrid USA / Forum, Volha Shukaila / Zuma Press / Forum
belsat.eu / ІР