Супрасль пачынаўся як месца адасаблення манахаў. Тут узнік манастыр, вядомы далёка за межамі Рэчы Паспалітае. Паваротным момантам гісторыі мястэчка зрабіўся 1831 год.
Супрасльскі манастыр вядомы сваёй абарончаю царквою-замкам і ўнікальнымі дакументамі з яго бібліятэкі: Супрасльскім зборнікам і Супрасльскім летапісам. Першы дакумент – найвялікшы стараславянскі кананічны зборнік з ХІ стагоддзя, а другі – адзін з самых поўных спісаў летапісу Вялікага Княства Літоўскага XV стагоддзя.
А яшчэ гэта курортны цэнтр, дзе ўжо 200 гадоў любяць адпачываць заможныя (і не вельмі) жыхары прылеглых тэрыторыяў.
З мястэчкам звязаныя такія беларускія імёны, як Юрый Геніюш, сын пісьменніцы Ларысы Геніюш, Юрый Валкавыцкі, рэдактар тыднёвіку «Ніва», мастак Лявон Тарасэвіч ды іншыя.
Абедзве сусветныя войны пашкадавалі Супрасль: мясцовыя помнікі архітэктуры захаваліся ў добрым стане.
Гісторык Антон Мірановіч распавёў гісторыю Супраслю і паказаў яго славутасці, патлумачыў, якое значэнне для беларусаў мае гэтае мястэчка.
Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:
Калаж з фота: podlaski49 / AdobeStock