Чаму ў Расеі неўзабаве скончацца ўнітазы? Што рабіць у выпадку перадазавання прапагандай? Што прынёс Галоўчанка на суботнік? Якое шалёнае паляпшэнне танкаў запатэнтавалі ў Расеі? Новая порцыя сатыры ад «Хай так TV»!
Дзяніс Дудзінскі звярнуўся да расейскіх і ўкраінскіх вайскоўцаў ад імя ўкраінскіх фермераў.
Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй абмеркавалі свежыя навіны Беларусі. А журналіст Зміцер Косцін паказаў, як бы гучаў папулярны мэм пра Лукашэнку, калі б Аляксандр Трыпрацэнты Рыгоравіч нарадзіўся б на Беласточчыне.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: APK / commons.wikimedia.org; Michał Mancewicz / unsplash