Калісьці Алесь Кіркевіч карыстаўся беларускай мовай, каб дражніць рускамоўных суайчыннікаў. А сёння ён карыстаецца ёю, каб патлумачыць украінцам, што беларусы разам з імі супрацьстаяць расейскай акупацыі.
Алесь Кіркевіч – журналіст і грамадскі актывіст з Горадні. Вы можаце ведаць ягоныя праекты «Трызуб і Пагоня» на YouTube-канале «Будзьма беларусамі» і праект «Beer & History» на YouTube-канале «Твая гісторыя».
«Трызуб і Пагоня» – расповед пра 1000 гадоў супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць», – сцвярджае апісанне праекту.
Праект паўстаў, каб знайсці паразуменне паміж беларусамі ды ўкраінцамі і патлумачыць апошнім, чаму расейская армія атакавала Украіну з тэрыторыі Беларусі.
Варта дадаць, што «Белсат» першы зрабіў праект, скіраваны на паразуменне беларусаў і ўкраінцаў. Вясной 2022 года мелася з’явіцца праграма «Вусы Скарыны», дзе гісторык Цімох Акудовіч тлумачыў бы гісторыю Беларусі на коціках. Але распачалася поўнамаштабная вайна. Каманда праграмы зрабіла немагчымае і ў рэкордныя тэрміны стварыла новы праект – «Вольныя людзі Украіны». Там яны распавялі пра гісторыю Украіны вачыма беларусаў і для беларусаў.
Беластоцкі праект «Beer & History» – гэта імпрэзы ў пабе, на якія збіраюцца ўсе ахвочыя паслухаць прэзентацыі на тэму гісторыі ці культуры Беларусі. Тут бяруцца як «пафасныя» тэмы (напрыклад, пра войска ВКЛ), так і этнаграфічныя (напрыклад, пра народны строй).
Падрабязней – у нашай праграме. А яшчэ Алесь распавядзе пра свой улюбёны перыяд гісторыі Беларусі, ад якога беларусам засталася назва «гуды», і пра шматлікія рымскія манеты, якія знайсці прасцей, чым манеты Вітаўта.
У граматычнай часты Віктар Шукеловіч падкажа, як не блытаць словы «свет» і «свята».
Повязь = сувязь
Асоба = чалавек
Зацікаўленасць – рус. заинтересованность
Гадавацца = расці
Праз гісторыю = дзякуючы гісторыі
Шмат якія = многія
Маўленне = гаварэнне
Каштоўнасць – рус. ценность
Сведчыць – рус. свидетельствовать
Сутыкаючыся – рус. сталкиваясь
Падлеткавы ўзрост – рус. подростковый возраст
Стаўленне = адносіны
Прыўкрасны = прыгожы
Гарбата = чай
Чыгуначны – рус. железнодорожный
Квіток = білет
Падкрэсліваць = звяртаць увагу
Ціснуць – рус. давить
Спрыяць – рус. способствовать
Запыт = запрос
Не перашкаджаць – рус. не мешать
Захады = меры
Скасаванне = ліквідацыя
Паводле цябе = на тваю думку
Уплыў = уздзеянне
Пратрываць = працягнуцца
Асяродак – рус. среда
Запатрабаваны = патрэбны
Сумна – рус. грустно
Акрэсліць = апісаць, вызначыць
Скарга – рус. жалоба
Установа = арганізацыя
Шчыліна – рус. щель
Апантаны = захоплены
Выснова = вывад
Прыкры – рус. досадный
Падзея – рус. событие
Марыць – рус. мечтать
Па баках – рус. по сторонам
Паспяховы – рус. успешный
Адчуць патрэбу – рус. почувствовать необходимость
Агульны – рус. общий
Прынамсі = як мінімум
Разважанні – рус. рассуждения
Спрачацца = дыскутаваць
Знаўцы – рус. знатоки
Нязмушаны = свабодны
Папаліць = пакурыць
Закранаць (тэму) = уздымаць
Строй = касцюм
Натхняць – рус. вдохновлять
Гандаль – рус. торговля
Найміт – рус. наёмник
Трымаць = кантраляваць
Спатканні = сустрэчы
Веды – рус. знания
Далучыцца да суполкі – рус. присоединиться к сообществу
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.