Што Лукашэнка паабяцаў Пуціну? – на паліграфе Іван Падрэз


Праз дэтэктар хлусні прайшоў YouTube-блогер, былы працаўнік ОНТ і сябар Максіма Знака Іван Падрэз.

Іван Падрэз лічыць, што не займаўся прапагандай, калі працаваў на ОНТ. Ён гэта акрэслівае як ідэалогію. І прызнаецца, што ў 2015 годзе гатовы быў галасаваць за Лукашэнку, проста не дайшоў да выбарчага ўчастку. Тады з персонай Лукашэнкі ўсе змірыліся, але ўсё змянілася ў 2020 годзе – і тады ў Лукашэнкі быў шанц прыгожа пайсці на пенсію. Лукашэнка – майстар балансу, менавіта таму Беларусь не была ўцягнутая ў вайну канчаткова.

«З Беларусі ляцелі дроны і ракеты. Але гэта, як вы заўважылі, таксама спынілася праз паўгода. Гэтага не адбываецца з тых самых часоў. Нейкім чынам нешта ён (рэд. – Лукашэнка) Пуціну паабяцаў, каб Пуцін яго не прымушаў гэтага рабіць».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці меў Іван Падрэз рознагалоссі з Максімам Знакам на палітычныя тэмы і ці зайздросціў яму калі-небудзь?
  • Ці праўда, што КДБ Беларусі прасоўваў на «Песню года» свайго выканаўцу?
  • Каму прысвечаная песня  «Саня останется с нами»?

belsat.eu