Наш госць распавёў сапраўдную сенсацыю: беларускія афіцэры гатовыя кінуць Лукашэнку і перайсці на бок Украіны! Што ж яны хочуць наўзамен? Глядзіце ў новым выданні «Хай так TV»!
Мы абмеркавалі апошнія навіны і пагутарылі з былым старшынём «Белага легіёну» Сяргеем Бульбам пра стан беларускага войска, гадаванне сапраўдных воінаў і адносіны паміж афіцэрамі Лукашэнкі і Пуціна.
- Хто наступны будзе выбачацца на камеру?
- Новае слова, што апісвае лукашэнкаўскі рэжым
- Гадавы бюджэт школы спусцілі на партрэты Лукашэнкі
- Сам сабе пракурор: навінка судовае практыкі
- Купалаўскі тэатр шукае таленты. 6 разоў!
- Рыбакі баяцца трапіць на кручок сілавікоў
- Расейскі вайсковы тушняк-круцяк
- Суровыя закаханыя з Новасібірску
- Інтэрв’ю Сяргея Бульбы. Якія афіцэры патрэбныя войску? Сталёвы Берэт – ідэя беларускага вайсковага ордэну. Якія ўмовы капітуляцыі назвалі беларускія вайскоўцы і чым іх пакрыўдзілі расейцы? Як хутка з’явіцца сапраўдны воін і Беларусь атрымае перспектывы?
- Як што заўтра вайна, або парады беларускага консула
- Італьянска-беларуская партызанская песня
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: president.gov.by; BelTA / TASS / Forum