У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе мадэльер Саша Варламаў.
Ці сапраўды мадэльны бізнес Беларусі звязаны з эскортам? І ці падштурхоўваў Саша Варламаў дзяўчат да інтымнай блізкасці з прадстаўнікамі ўлады?
Мадэльер Саша Варламаў на пытанне «Ці лічыць ён працаўнікоў беларускіх мадэльных агенцтваў сутэнёрамі ў асяроддзі Лукашэнкі?» адказаў: так.
«У Менску практычна няма прафесійнай сферы моды. І калі няма моды, то няма і мадэляў. А калі няма мадэляў, дык хто ты?.. Да мяне падкатваў Канаплёў, ён быў спікерам парламенту. Ён па мяне дадому дасылаў машыну з танаваным шклом. Гэтая машына заязджала ў Дом ураду, і там ён у сваім кабінеце казаў, што вось яму патрэбныя дзяўчаты, як Агурбаш [Ялінская], – накшталт такога».
Конкурс «Міс Беларусь» створаны на пацеху Лукашэнку, і фіналістак ён абірае сам, дадае мадэльер.
Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»: