Пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа спартоўка Крысціна Ціманоўская была вымушаная ўцякаць. Падрабязна ў праграме «Беларускі свет».
Вяртацца ў Беларусь і добраахвотна згаджацца на арышт сэнсу не было. Для далейшага развіцця і новага жыцця спартоўка абрала Польшчу, а ў хуткім часе да яе далучыўся муж.
«Як толькі гэта здарылася са мной у Токіа, з мужам скантактавалася Аляксандра Герасіменя і сказала, што яму лепш за ўсё сабраць рэчы. І на працягу гадзіны-двух пакінуць Беларусь. Ён у прынцыпе прыехаў сюды без рэчаў. […] Прыехаў у шортах, майцы. Адзінае, што ў яго было, ляжала куртка на заднім сядзенні машыны».
Пасля пераезду з прычыны вялікай колькасці пагрозаў ёй давялося некаторы час жыць пад аховай. Але час ішоў, і ўсё дрэннае пачало забывацца. Сёння Крысціна – грамадзянка Польшчы, яна вучыцца ў магістратуры Акадэміі фізічнага выхавання і працягвае трэнавацца. Яшчэ ёсць час і магчымасць падрыхтавацца і выступіць пад польскім сцягам на розных спаборніцтвах. Вядома, Алімпіяда. Які спартовец не марыць перамагчы?
Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на YouTube.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»: