Грошы на 100 дронаў для каліноўцаў сабралі менш чым за содні. Вечаровы эфір за 16 красавіка
16.04.202423:48
Галоўныя тэмы выдання:
Грошы на 100 дронаў для каліноўцаў сабралі менш чым за содні. Каментуюць украінскі эксперт АляксандрКаваленка, Аляксандр Рыкаў «Балаганаў» і Дзяніс Прохараў «Кіт». У студыі – блогер «Рэальнай Беларусі» Арцём Шапараў, які таксама далучыўся да збору сродкаў на дроны
Палітвязні Беларусі
Сёння – дзень народзінаў АнджэяПачобута. АнджэлікаБорыс сустрэлася з АнджэемДудам. Каментуе ІгарБанцар. Тэму пра палітвязняў, палітычныя стасункі і гандаль людзьмі працягнем з АляксандрамКласкоўскім
Навіны рэгіёнаў
Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
Святлана Ціханоўская з візітам ў Канадзе
Санкцыі Канады і ЗША. Каментуе РыгорНіжнікаў
Сітуацыя ва Украіне, амерыканская дапамога, чаканні Кіева і новы законапраект дапамогі; кітайскі план міру. Каментуе ваенны аналітык Дзмітрый Снігіроў
Навіны замежжа
Алімпійскі агонь запалілі ў Грэцыі
Нарада Лукашэнкі па сельскай гаспадарцы. Пра ягоны правал у гэтай галіне размаўляем з экспертам у пытаннях сельскай гаспадаркі МікалаемЛысянковым