Якім словам, замест наватвору «вышыванка», называлі вышываную кашулю нашыя продкі? Ці дзейнічае нечырвоная вышыўка як абярэг? Таямніцы вышыванак нам раскрые стваральніца Школы традыцыйнага строю Кацярына Ваданосава.
Кацярына Ваданосава – тэлевядоўца і музыка. Вы маглі бачыць яе ў праграме «Хай так TV».
У ХХІ стагоддзі вышыванка зрабілася папулярным нацыянальным аксесуарам: у Беларусі з’явіліся гэтак званыя вышымайкі, а ва Украіне пачалі праводзіць Дзень вышыванкі, у трэці чацвер траўня.
Як сёння беларусы носяць вышыванкі, вядома. А як выраблялі і насілі вышытую кашулю нашыя продкі? Ці можна за тыдзень зрабіць народны строй? Вядоўца Віктар Шукеловіч для здымак надзеў уласную вышываную кашулю. Што яна можа сказаць пра ўладальніка?
Далучыцца – рус. присоединиться
Адмыслова = спецыяльна
Кашуля = сарочка, блуза
Занатаваць = запісаць
Строй = касцюм
Шытво = шыццё
Надакучыць – рус. надоесть
Працаёмкі – рус. трудоемкий
Змагацца – рус. бороться
Узначаліць – рус. возглавить
Набыць = купіць
Катаваць = мучыць
Побач – рус. рядом
Адпаведны – рус. соответствующий
Пачатковы – рус. начальный
Занурацца = паглябляцца
Дарэчны = да месца
Жарт – рус. шутка
Шывок – рус. стежок
Тканіна, таканінка – рус. ткань
Твар (тканіны) – рус. лицевая сторона
Скарыстацца – рус. воспользоваться
Акрайчык = край
Бок – рус. сторона
Процяг = шво
Аксамітны – рус. бархатный
Марозіва = марожанае
Махры́ = ніткі на краях
Пампон = шарык з нітак
Кута́с – рус. кисточка
Палічка – рус. полочка
Падарожнічаць = вандраваць
Выраб – рус. изделие
Шыдэлак = кручок для вязання
Дапетрыць = дадумацца
Выкладчык – рус. преподаватель
Прысутны – рус. присутствующий
Адсутны – рус. отсутствует
Уяўленне – рус. представление
Выбудавана – рус. выстроено
Бялізна – рус. белье
Парты, нагавіцы = штаны
Сподняе адзенне = ніжняе
Аздабляцца – рус. украшаться
Падпяразаны – рус. подпоясанный
Андарачок, спаднічка – рус. юбочка
Саянчык, саян = спадніца, сарафан
Адкіды – рус. отходы
Каўнер – рус. воротник
Палі́к = наплечнік у кашулі
Станіна = аснова
Манішка = частка кашулі на грудзях
Неахайны – рус. неопрятный
Запляміць = замазаць
Нячысцік = нячыстая сіла
Выкшталцона – рус. изящно
Гарсэт – рус. корсет
Зычыць = жадаць
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.