Грунвальдская бітва: ці трэба было перамагаць Тэўтонскі ордэн?


Тэўтонскі ордэн узнік у Крыжовых паходах на Іерусалім, але праславіўся знішчэннем прусаў і «Drang nach Osten». Разбіты ў 1410 годзе ў Грунвальдскай бітве ВКЛ і Польшчай. Але ці трэба было перамагаць тэўтонцаў? Гісторыя ад «Вусоў Скарыны».

Hавiны
10 дат з беларускай гісторыі для святкавання Дня Незалежнасці
2021.07.03 16:20

Тэўтонскі ордэн паўстаў у 1190 годзе ў «Святой зямлі», аддзяліўшыся ад першага рыцарскага ордэну гаспітальераў. Ён праславіўся не сваім удзелам у войнах супраць мусульманаў, а «крыжовымі паходамі» у Еўропе – супраць балтыйскіх плямёнаў і земляў колішняй Русі, на якіх паўстала Вялікае княства Літоўскае. 15 ліпеня 1410 года ў бітве пад Грунвальдам аб’яднаныя войскі ВКЛ і Кароны Польскай атрымалі над крыжакамі перамогу, а ў далейшым здолелі і падпарадкаваць колішні Тэўтонскі ордэн сабе. Але ці магло б быць інакш і ці сапраўды так важная перамога над тэўтонцамі? А таксама што ў беларусаў ад крыжакоў? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.