Калі Андрэй вучыўся на актора ў Менску, яго папрасілі пазбыцца беларускага акцэнту, бо ў Акадэміі мастацтваў «арыентацыя больш на расейскі шлях». Але Андрэй выбраў «беларускі шлях».
У праграме «Мова нанова» ў гасцях зноў акторская сям’я: Дар’я і Андрэй Новікі ды іхны гадаванец сабачка Дунай. Раней мы запрашалі ў праграму Ігара і Валерыю Сіговых:
Месцы, дзе гадаваліся Дар’я і Андрэй, не вельмі спрыялі беларускамоўнасці.
Андрэй паходзіць са Століншчыны, дзе пануюць палескія гаворкі, а не беларуская мова. Там кожная вёска гаворыць па-свойму, а розныя мовы пераплятаюцца ў самых нечаканых спалучэннях. Дарэчы, у адным з папярэдніх выданняў мы распавядалі пра фантастычныя стварэнні, якія на Каляды і Новы год напаўняюць Давыд-Гарадок на Століншчыне:
Дар’я Новік нарадзілася ў Гомлі, дзе пануе расейская мова.
Але беларушчына вяртаецца да беларусаў самымі нечаканымі шляхамі. Напрыклад, Андрэй распавёў пра малітву, якую ён чуў ад сваёй бабулі. І ён нечакана сустрэў гэтую малітву ў малітоўніку, выдадзеным у канадскім Таронта!
Дар’я і Андрэй гралі ў белсатаўскім серыяле «Працэсы», які апісвае антылюдскую рэчаіснасць лукашэнкаўскай Беларусі. Дар’я сыграла прадавачку, Андрэй – амапаўца. Вядоўца Віктар Шукеловіч запытаў іх: ці не зарана з’явіўся гэты серыял, ці не будзе ён надта траўматычны для гледачоў у Беларусі.
Акторы ўпэўненыя, што нельга замоўчваць праблемаў, як бы яны ні балелі, інакш на іх хутка забудуцца або нават не даведаюцца пра іх існаванне.
«Трэба паказваць свету, што ў нас адбывалася, што ў нас адбываецца. І што можа адбывацца, калі ўсё застанецца так, як ёсць», – мяркуе Дар’я.
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе, што азначае «звязда» ў беларускай мове і якая форма імя больш беларуская – Барбара ці Варвара.
Дабрыдзень = добры дзень
Гадаванец – рус. питомец
Выкладчыца – рус. преподавательница
Пашчасціць – рус. посчастливиться
Кіраўніца – рус. руководительница
Доўгі час – рус. продолжительное время
Патрапіць = папасці
Здзівіць – рус. удивить
Зварот – рус. обращение
Падкрэсліць – рус. подчеркнуть
Адметнасць = адрозненне
Прага = моцнае жаданне
Сцежка – рус. тропинка
Выпадкова – рус. случайно
Марыць – рус. мечтать
Акалічнасці = абставіны
Святар – рус. священник
Здольнасць – рус. способность
Пошук – рус. поиск
Развагі – рус. размышления
Аматарскі – рус. любительский
Пляскаць у далоні – рус. хлопать в ладони
Моц = сіла
Пачуццё – рус. чувство
Досвед = вопыт
Здымачная пляцоўка – рус. съемочная площадка
Шчыра кажучы = па праўдзе кажучы
Здзейсніцца = рэалізавацца
Пажартаваць – рус. пошутить
Торба = сумка
Адзначаць – рус. отмечать
Трываць = цярпець
Дзеля – рус. ради
Асэнсоўваць – рус. осмысливать
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.