Што ў галаве ў трактарыстаў, якія нішчаць крыжы і могілкі? Ці добра, што беларусы заўжды трымаюць дулю ў кішэні? Як дзецям варта ўбірацца на Гэлаўін?
Як зрабіць беларускія традыцыі настолькі ж sexy, як Гэлаўін і Дзень святога Патрыка? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:
фалькларыстка Алена Ляшкевіч, філосаф Павел Баркоўскі і журналіст «Белсату» Вітаўт Сіўчык.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Павел Баркоўскі
- Для міліцыянта з Горадні важней адзначаць Дзень міліцыі, а не Дзяды
- Гэлаўін зрабіўся папулярны, бо гэтае свята відовішчнае, яно добра выглядае
- Свята Івана Купалы нясе моцны сексуальны падтэкст, і яго можна зрабіць цікавым і папулярным
Алена Ляшкевіч
- У Беларусі сельская грамада заўжды тлумачыла няшчасці тым, што хтось раней паступіў не па-людску
- Добра, каб на Гэлаўін дзеці апраналіся ў нейкіх беларускіх персанажаў – чаму б не ў Касцюшку, напрыклад?
- Найбольшыя гульбішчы моладзі ў Беларусі былі на Каляды і на Купалле – а потым дзяцей або прынёс бусел, або знайшлі ў капусце
Вітаўт Сіўчык
- Паўсюль ёсць людзі, якія не хочуць думаць, хочуць быць рабамі, але ў Беларусі яны пастаўленыя найвышэй
- Прыйшоў момант не проста трымаць дулю ў кішэні, а рабіцца гаспадарамі ў сваім доме
- Выканкамаўская сістэма атручвае беларусам мазгі
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».
Belsat.eu