На Каляды і Новы год фантастычныя стварэнні напаўняюць Давыд-Гарадок на Палессі. Напрыклад, падарункі можа прынесці Каляда ў постаці чароўнае козачкі. Запрашаем у магічны свет беларускіх святаў.
Наш госць – культуролаг, педагог, драматург Васіль Дранько-Майсюк. Яшчэ вы яго можаце ведаць як вядоўцу гістарычнае праграмы «Лабірынты».
Васіль паходзіць з Давыд-Гарадка на Палессі, якое вельмі вылучаецца на фоне іншых беларускіх мястэчак. Тутэйшыя шчыты хатаў упрыгожваюцца сонцамі, у мяшочкі з насеннем укладаюцца цікеткі – дошчачкі з выявамі кветак «у стылі Матыса», і адзначаецца ўнікальнае свята – Конікі.
На Каляды і Новы год Васіль ладзіць імпрэзы для дзетак. Яны там не толькі бавяцца, але вучацца думаць па-беларуску. Для гэтага Васіль ідзе на невялікі хітрык.
«Калі дзеткі расейскамоўныя, то тады спецыяльна выдумляеш нейкія беларускія словы, якія гучаць для іх, як чароўныя, – тлумачыць Васіль. – І калі яны прамовяць іх, менавіта па-беларуску, тады адбудзецца нейкі цуд: мы знойдзем падарунак, мы ажывім нейкага парсючка, мы пераможам воўка»,
Васіль распавёў нам пра беларускія Каляды і Новы год. Чым адрозніваюцца Дзед Мароз, Святы Мікалай і Зюзя? Хто такая Каляда і як яна можа выглядаць? Навошта Васілю даводзіцца хадзіць босым па снезе, калі ён грае Зюзю? Ці ёсць навагоднія традыцыі, характэрныя менавіта для Беларусі?
Знаўца – рус. знаток
Спаткаць – рус. встретить
Не выпадае – рус. не приходится
Святочны – рус. праздничный
Цудоўны – рус. чудесный
Файны = добры
Раптам – рус. вдруг
Узгадаць – рус. вспомнить
Выдатна ставіцца – рус. отлично относиться
Помнік – рус. памятник
Літаральна – рус. буквально
Спадабацца – рус. понравиться
Малайчына – рус. молодец
Постаць = фігура
Асобны – рус. отдельный
Увасабленне – рус. воплощение
Хараство – рус. красота
Чараўніцтва – рус. волшебница
Цуд – рус. чудо
Дакладны – рус. точный
Спалучэнне – рус. сочетание
Дробны – рус. мелкий
Насенне – рус. семена
Дзесьці – рус. где-то
Лялька – рус. кукла
Істота – рус. существо
Вандраваць – рус. путешествовать
Кіраўнік – рус. руководитель
Станоўчы = пазітыўны
Уласцівы = характэрны
Пры нагодзе – рус. по случаю
Натхняцца – рус. вдохновляться
Адмысловы = спецыяльны
Безумоўна – рус. безусловно
Лаяцца, сварыцца – рус. ругаться
Тлусты – рус. жирный
Сапсаваць – рус. испортить
Рыхтавацца – рус. готовиться
Адмоўны – рус. отрицательный
Разам – рус. вместе
Пажаданне – рус. пожелание
Падарунак – рус. подарок
Казіныя – рус. козьи
Адбывацца – рус. происходить
Імпрэза – рус. мероприятие
Ладзіць = арганізоўваць
Спрабаваць – рус. пробовать
Цалкам – рус. целиком
Перамагаць – рус. побеждать
Бадзёрасць – рус. бодрость
Настрой – рус. настроение
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: president.gov.by; MythologyBY / Wikimedia Commons