У Беларусі ідзе нацыянальна-вызвольная вайна


«Даволі часта вайну разглядаюць як развязанне ўсіх праблемаў. Калі сітуацыя заблыталася так, што не зразумела, як яе можна памяняць, чысты хаос і разбурэнне падаюцца добрым выйсцем», – гэтак піша наш сённяшні госць, які вядзе ў Facebook «Хронікі вайны». Наколькі свет наблізіўся да вялікай вайны? А можа, гібрыдны канфлікт ужо ідзе? Ці можна сказаць, што ў Беларусі адбываецца ціхая грамадзянская вайна: мінулага – з будучым, прагрэсу – з цемрашальствам?

Гэтыя ды іншыя пытанні з Віталём Цыганковым абмяркоўваў беларускі філосаф Павел Баркоўскі.

Некаторыя думкі, агучаныя Паўлам Баркоўскім у часе праграмы:

  • Інфармацыя разглядаецца як стратэгічны рэсурс, за які вядзецца барацьба
  • Пакуль апошняя імперыя ў Еўропе захоўвае свой патэнцыял, мы застанемся на перадавой вайны
  • Вялікая вайна можа прывесці да распаду імперскай адміністрацыі ў Расеі
  • Альбо мы будзем мець варыянт Карыбскага крызісу 1962 года, альбо будзе варыянт 1938 года, калі лакальны канфлікт ператварыўся ў вялікую вайну

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».