У Пецярбургу на мужчыну, які ўцёк з-пад каранціну пасля паездкі за мяжу, завялі крымінальную справу, перадае «Интерфакс».
32-гадовы жыхар Пецярбургу збег з пансіянату «Зара» у пасёлку Рэпіна ў курортным раёне гораду 27 сакавіка каля дзевяці гадзін вечара. Раней мужчыну прывезлі ў пансіянат прымусова на каранцін.
Крымінальная справа распачатая паводле артыкулу аб замаху на парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правілаў (арт. 30, арт. 236 КК РФ). Паліцыя шукае ўцекача, пасля затрымання будзе ўсталяваны круг кантактаў мужчыны. Будзе вырашацца пытанне і аб іх прымусовай ізаляцыі.
Пансіянат «Зара» ў пасёлку Рэпіна абсталяваны спецыяльна для ізаляцыі грамадзянаў з падазрэннем на COVID-19.
КА belsat.eu