Раніцай, 22 траўня ў больніцы памерла кінарэжысёр Любоў Зямцова. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Facebook.
14 траўня Любоў і яе калегі, аўтары дакументальнага праекту «Невядомая Беларусь», які выходзіць на тэлеканале «Настоящее время», трапілі ў ДТЗ.
Аварыя адбылася ў выніку выезду кіроўцы аўтамабіля «Rover» на сустрэчную паласу руху на 43 км трасы М-5. Яго аўта сутыкнуўся з аўтамабілем, у якім ехалі дакументалісты. У выніку загінулі мастак-гукарэжысёр Макс Гаўрыленка і рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі. Рэжысёрка Любоў Зямцова патрапіла ў больніцу хуткай медычнай дапамогі ў крытычным стане.
Любоў Зямцова скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, школу Wajda School Doc Pro ў Варшаве. Зняла некалькі фільмаў, сярод якіх «Дзень Перамогі», «Месца кахання», «Пра каханне: Іра», а таксама цыкл з чатырох выпускаў «Невядомая Беларусь».
У Гомлі з калегамі Любоў Зямцова здымала фільм пра гомельскіх валанцёраў, якія дапамагаюць медыкам. Але дарабіць карціну аўтары не паспелі.
СК belsat.eu