У Маскве знайшлі 16-гадовага хлопца, які два дні таму сышоў з дому ў Менску. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Падлетак пражывае ў Менску на вуліцы Кнорына. Увечары 15 студзеня ён пайшоў з дому. Маці спадзявалася, што ён вернецца, таму ў міліцыю звярнулася толькі праз дзень.
Зніклага хлопца знайшлі ў Маскве. Працаўнікі маскоўскай паліцыі афармляюць падлетка ў прыёмнік-размеркавальнік.
У расейскай сталіцы падлетак быў у гасцях у сваёй сяброўкі, якая разам з маці нядаўна пераехала з Менску. З ім усё ў парадку. У бліжэйшы час яго перададуць бацькам.
МГ belsat.eu