У МЗС Беларусі 9 лістапада праведзена сустрэча з часовым павераным у справах амбасады Польшчы ў Беларусі Марцінам Вайцяхоўскім. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Падчас сустрэчы ў МЗС абмяркоўваліся пытанні двухбаковых міжнародных пагадненняў – у прыватнасці, у сферы барацьбы са злачыннасцю.
«Беларускі бок выказаў заклапочанасць у сувязі з пацверджанымі і задакументаванымі фактамі арганізаванай злачыннай дзейнасці з тэрыторыі Польшчы, якая прычыняе шкоду жыцця і здароўю беларускіх грамадзянаў, грамадскай бяспекі, дзяржаўнаму і прыватнаму маёмасці ў Рэспубліцы Беларусь. Польскаму боку адрасаваны выразны заклік прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязкаў і прыняць меры па спыненні злачыннай дзейнасці на сваёй тэрыторыі», – адзначаецца ў прэс-рэлізе МЗС.
Раней, у верасні, Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Польшчу і яшчэ чатыры дзяржавы ў тым, што яны нібыта спрабавалі арганізаваць «каляровую рэвалюцыю» ў Беларусі.
Напачатку кастрычніка афіцыйны Менск адклікаў для кансультацыяў сваіх амбасадараў у Польшчы і Літве і прапаноўваў амбасадарам гэтых краінаў зрабіць тое ж самае. Таксама МЗС Беларусі заклікаў гэтыя краіны скараціць склад сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў (для Польшчы – з 50 да 18 чалавек). 5 кастрычніка амбасадар Польшчы Артур Міхальскі пакінуў Беларусь.
ІІ belsat.eu