Аб гэтым ён нагадаў падчас шэсця «Беларусь памятае», перадае «БелТА».
Сёння 3 ліпеня, падчас шэсця да помніка Перамогі, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз нагадаў, што Беларусь мусіць не падпадаць пад вонкавыя ўплывы.
«Ніхто не ў стане звонку пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая зараз у Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёсы свайго народу на гэтай зямлі. Усё залежыць толькі ад нас», – падкрэсліў ён.
Кіраўнік краіны заклікае сёння згадваць імёны савецкіх партызанаў, бо яны «сапраўдныя, не прыдуманыя героі». Менавіта іх памяць ушанавалі хвілінаю маўчання.
«Тут, на гэтым святым месцы мы аддаем даніну памяці героям, якія змагаліся за нашую зямлю і набліжалі дзень Вялікай Перамогі. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ зрабіў гістарычны выбар – паставіў сваю свабоду тады вышэй за сваё жыццё. Іншага выбару і не магло быць у нашчадкаў старажытнага славянскага народу – моцнага, ганарлівага і незалежнага. Народу, які ніколі і нікога не прыгнятаў. Народу, які ніколі сам не быў рабом», – сказаў ён.
Сёння на шэсці кветкі да мемарыялу Перамогі разам з Лукашэнкам усклалі ягоныя сыны Віктар, Дзмітрый і Мікалай Лукашэнкі, а таксама старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава і заслужаны артыст Беларусі, спявак Аляксандр Саладуха.
Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што 3 ліпеня – сімвалічны дзень. Ды і ўвогуле ўсё жыццё створанае з сімвалаў. І заклікаў не забывацца на мясціны памяці Другой сусветнай вайны.
«Памятайце, пакуль мы разам са сваімі дзецьмі прыходзім да мемарыялаў і абеліскаў, Гасподзь будзе разам з намі. Ён нас заўсёды здолее абараніць ад навальніц і нягод. Але як толькі мы забудзем народную сцежку да гэтых велічных мясцінаў у гісторыі нашай краіны, чакайце бяды», – сказаў кіраўнік краіны.
Таму ён заклікаў людзей дзе б яны не былі наведваць помнікі Другой сусветнай вайны.
«Не мусіць зарасці народная сцежка. Мы сваімі дзеянні, учынкамі мусіць даказваць, што Беларусь памятае!», – падкрэсліў ён.
КТ belsat.eu