У Баранавічах на мітынг прыйшло каля 350 чалавек, а ў Гарадку – 250.
У мястэчку Гарадок, што каля Віцебску, на мітынг Святланы Ціханоўскай сабралася каля 250 чалавек. Агулам у Гарадку жыве каля 12 тысячаў чалавек.
Наведнікі спявалі песні, выкрыквалі лозунгі «Лукашэнка сыходзь!», «Верым, можам, пераможам». Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Таццяна Севярынец зачытала афіцыйны зварот да іншых кандыдатаў: Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай і Сяргея Чэрачэня, каб тыя зняліся з выбараў.
Прыгадалі пра важнасць прыйсці і прагаласаваць 9 жніўня на выбарах, заклікалі карыстацца платформаю «Голас».
У Баранавічах на мітынг прыйшло каля 350 чалавек (агулам у горадзе жыве прыкладна 150 тысячаў). Выступоўцы кажуць аб аб’яднанні дзеля перамогі над гэтымі дыктатарскім рэжымам, над дыктатурай у Беларусі верыць у Перамогу Святланы Ціханоўскай і патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў.
«Над паркам гучыць Жыве Беларусь!Свабоду ўсім палітвязням і Святлана наш прэзідэнт», – перадае карэспандэнт «Белсату».
Сама Святлана Ціханоўская на абодвух мітынгах не прысутнічала. Замест яе выступалі давераныя асобы.
КТ belsat.eu