З 1 студзеня 2024 года беларусаў чакаюць некаторыя падаткавыя змяненні. Гэта вынікае з закону №327-3 ад 27 снежня «Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання», які быў апублікаваны на Нацыянальным інтэрнэт-партале 30 снежня.
З 2024 года ў Беларусі ўводзіцца падатковы збор, які цалкам можна акрэсліць як «падатак на багацце». Тыя, хто зарабляюць больш за 200 тысяч рублёў у год (ці больш за 16 667 рублёў у месяц), будуць плаціць 25% ад сумы перавышэння замест цяперашніх 13%. Гэта датычыць даходаў ад дывідэндаў, па працоўных і цывільна-прававых дамовах.
З новага года вырастуць стаўкі падатку на першую кватэру. Гэты збор складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метру, які адрозніваецца ў розных рэгіёнах Беларусі. У 2024 годзе кошт квадратнага метра падвысіцца па ўсёй краіне:
Вырастуць падаткі на здачу памяшканняў у найм. Для здачы жылых памяшканняў, садовых домікаў месячная стаўка за пакой будзе складаць:
Таксама вырастуць стаўкі падатку пры здачы ў найм гаража ці машынамесца.
У 2024 годзе ўвядуць падвышаны транспартны падатак на некаторыя аўтамабілі, які будзе ў 10 разоў вышэйшы за стандартную стаўку. Падвышэнне закране аўтамабілі, уключаныя ў пералік транспартных сродкаў падвышанай камфортнасці, з года выпуску якіх прайшло не больш за тры гады. Якія менавіта гэта будуць аўтамабілі, вызначыць урад. Раней казалася, што падвышаны падатак можа быць ужыты ў дачыненні аўтамабіляў марак Bentley, Rolls-royce, Lexus, Porsche, Mercedes, Audi, BMW, Cadillac, Jeep, Land Rover ды Jaguar.
Стаўкі звычайнага транспартнага падатку таксама будуць падвышаныя ў 2024 годзе.
У 2024 годзе стане вышэйшай сума перавышэння расходаў над даходамі, пры якой падатковая будзе патрабаваць распавесці пра крыніцу грошай. Цяпер гэтая розніца будзе складаць 1500 базавых велічыняў (60 тысяч рублёў) у параўнанні з 1000 базавых як было сёлета (37 тысяч рублёў).
Таксама ў выпадках, калі паступае запыт ад сілавікоў ці іншых кантралюючых дзяржорганаў, падатковая зможа запатрабаваць тлумачэнне крыніцы сродкаў і пры суме меншай, чым 1500 базавых.
Падатак на перавышэнне расходаў над даходамі з 2023 года складае 26%.
Марыя Міхалевіч belsat.eu