Рамонтныя працы пачаліся а 10-й раніцы 30 лістапада. Але калі яны скончацца, камунальнікі не паведамлялі. Тым часам жыхары пачынаюць хвалявацца, бо кватэры цягам дня зусім астылі, паведамляе выданне «Флагшток».
Жыхары Рагачова пачалі задаваць пытанні ў вайбер-чаце Рагачоўскага райвыканкама пра тое, калі будзе адноўлена забеспячэнне цяплом. Але адказаў на свае пытанні яны так і не атрымалі.
«Мерзнем, калі з’явяцца гэтыя сацыяльныя выгоды, ніхто не гаворыць. Адключаны ўвесь цэнтр горада. Увесь дзень сядзім без ацяплення і гарачай вады. Такога сярод зімы ў нас яшчэ ніколі не было», – прыводзіць «Флагшток» словы аднаго з жыхароў.
«Кажуць, ацяпленне выключылася сёння з-за аварыі. Да гэтага таксама былі аварыі, але больш дробныя. Апакаліпсіс у нас быў у чацвер, калі адна палова горада сядзела без святла, а другая – без вады. Сёння нешта новае», – пракаментаваў яшчэ адзін жыхар Рагачова сітуацыю.
На дадзены момант прыкладна траціна Рагачова застаецца без гарачай вады, кажа выданне.
Раман Шавель belsat.eu