За дзень да вызвалення Арцёма Анішчука зноў узялі пад варту паводле новай крымінальнай справы, паведамляе «Вясна».
Арцём Анішчук, фігурант «справы пяцёркі» нібыта за пашкоджанне аўта супрацоўніка дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Аляксандра Гейца, быў асуджаны да 2 гадоў калоніі і мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня 2022 года.
Цяпер яго абвінавачваюць у абразе міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года. Новую справу нібыта адкрылі 27 снежня 2021 года, і толькі 20 траўня Арцём стаў падазраваным у ёй. Справа ўжо адпраўленая ў пракуратуру для перадачы ў суд.
Марыя Мурашка belsat.eu