28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта «Tor band» разам з жонкамі музыкаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ – ім прызначылі па 15 содняў арышту.
«Tor band» – вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы – не «народец»», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі сумарна каля 5 мільёнаў праглядаў на YouTube.
Якуб Хруст belsat.eu