Былы палітвязень Зміцер Фурманаў пабраўся шлюбам са сваёй каханай Вольгай Каракінай. Павіншаваць маладзёнаў прыйшлі сябры, калегі, знаёмыя. На святкаванні прысутнічала і Святлана Ціханоўская.
Вяселле прайшло ў вельмі сяброўскай атмасферы. На імпрэзе быў і карэспандэнт belsat.eu.
Зміцер быў затрыманы 29-га траўня 2020 года на пікеце падчас збору подпісаў у Горадні разам з Сяргеем Ціханоўскім. За кратамі ён правёў год і тры месяцы. Пасля вызвалення пакінуў Беларусь.
Вольга Каракіна пасля затрымання каханага трымала некалькі дзён галадоўку каля СІЗА на Валадарскага ў Менску.
ГР belsat.eu