Марыяну Буданаву, жонку кіраўніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданава атруцілі. ГУР пацвердзіў гэта журналістам украінскай службы «Радыё Свабода».
«Марыяна Аляксандраўна Буданава сапраўды была атручаная цяжкімі металамі. Цяпер яна праходзіць курс лячэння, які ўжо завяршаецца», – кажа прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Андрэй Юсаў.
У ГУР абяцаюць пазней распавесці больш пра тое, што здарылася.
Раней СМІ сталі публікаваць інфармацыю аб атручванні Буданавай, аднак афіцыйных пацверджанняў не было.
Буданаў у сваіх інтэрвʼю распавядаў, што праз недахоп часу жыве на працы, а разам з ім і ягоная жонка. З чэрвеня 2021 года Марыяна Буданава працуе дарадцам мэра Кіева Віталя Клічко.
Улетку 2022 года Служба бяспекі Украіны распавяла пра затрыманне двух прадстаўнікоў дыверсійна-разведвальнай групы расейскай выведкі. Паводле звестак СБУ, яны збіраліся забіць Кірыла Буданава і Аляксея Рэзнікава, які на той момант быў міністрам абароны Украіны. Гэта была не першая спроба замаху на Буданава.
Арсен Рудэнка belsat.eu