Адміністрацыя наваполацкай калоніі № 1 змясціла палітзняволенага Віктара Бабарыку на 10 содняў у штрафны ізалятар (ШІЗА). Паводле інфармацыі сваякоў палітыка, змясцілі яго ў штрафны ізалятар 15 чэрвеня.
У мінулым месяцы палітвязень ужо правёў у штрафным ізалятары 10 содняў. Гэтым разам ён там апынуўся нібы за «канфлікт з сукамернікам», які заключаўся ў тым, што мужчыны размаўлялі на падвышаных танах.
За гэты час лістоў Бабарыка не атрымліваў, магчыма, іх перададуць пасля выхаду з ШІЗА. Таксама паведамляецца, што Віктар Дзмітрыевіч маральна ў парадку, аднак уначы мерзне. Але цяпер гэта менш актуальна, бо ночы робяцца цяплейшыя.
Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў Наваполацку.
Падтрымаць палітыка можна, напісаўшы ліст на адрас: 211440 Наваполацк, Тэхнічная 8, ПК № 1, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку.
Алена Рувіна belsat.eu