Жыхара Віцебску Алега Яфрэменку асудзілі паводле артыкулу аб гвалце ў дачыненні супрацоўніка МУС (арт. 364 КК) падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што падчас акцыі ён зрабіў падсечку міліцыянту, паведамляе «Вясна».
9 снежня 2020 года суд прызначыў Алегу 4,5 года калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але праз некалькі месяцаў яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.
Цяпер зрабілася вядома, што ў магілёўскай турме супраць палітвязня пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Суд над Алегам адбудзецца 26 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова. Вядома, што ў турме Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнне парадку».
Марыя Мурашка belsat.eu