Апеляцыйны суд не адмяніў пастанову аб выдачы байца ММА Аляксея Кудзіна ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суду па правах чалавека.
Пра гэта паведамляе «Радыё «Свабода» са спасылкай на камітэт «Грамадзянскае спрыянне», які аказваў юрыдычную дапамогу спартоўцу.
21 ліпеня, яшчэ да пачатку судовага паседжання, Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расеі экстрадыцыю Кудзіна ў сувязі з рызыкай пераследу і катаванняў для яго ў Беларусі.
Аляксея Кудзіна затрымалі ў Расеі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак». У Беларусі спартоўцу пагражае да 7 гадоў зняволення.
ГГ, belsat.eu