Палітвязень Аляксей Ліпень, асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, з’ехаў з Беларусі. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна»
«Аляксей Ліпень паспяхова перайшоў мяжу. Цяпер ён у бяспечным месцы на памежнай заставе ў Літве», – распавялі Telegram-каналу «Баста!» знаёмыя Аляксея.
39-гадовы менчук Аляксей Ліпень быў прызнаны вінаватым паводле арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу. Падставай для пераследу сталі каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў ТГ-канале «Карнікі Беларусі».
Аляксею Ліпеню прысудзілі 5 гадоў «хіміі». Адбываў пакаранне палітвязень у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №24 у Горадні.
РР belsat.eu