Беларускія спецназаўцы будуць кантраляваць чыгуначныя шляхі


З 19 сакавіка спецназ унутраных войскаў в/ч 3214 задзейнічаюць для дапамогі ў кантраляванні чыгуначных шляхоў і інфраструктуры беларускай чыгункі. Прычым вайскоўцы будуць кантраляваць тыя ўчасткі, па якіх перавозяць расейскую зброю для вайны супраць Украіны, паведамляе Telegram-канал «belzhd_live».

Чыгунка ў Лідзе.
Фота: СК

На поўдні Беларусі ў Гомельскай і Берасцейскай вобласцях на чыгунцы, па якой перавозяць расейскія войскі і зброю для вайны супраць Украіны, будуць дзяжурыць беларускія спецназаўцы. Вайскоўцы будуць супрацьдзейнічаць дыверсіям. Дзеля гэтага ўлады Беларусі прыцягнулі з 19 сакавіка спецназ унутраных войскаў в/ч 3214.

«Патрулі будуць хадзіць у цывільным адзенні, пры сабе мець зброю і рацыі з GPS-трэкерамі. Пражыванне плануецца ў намётах недалёка ад чыгуначнай інфраструктуры», – паведамляе Telegram-канал «belzhd_live».

Таксама стала вядома, што пасля аднаўлення дыверсіяў на інфраструктуры Беларускай чыгункі па начах на некаторых перагонах і станцыях дзяжураць патрулі з вайскоўцаў унутраных войскаў.

Аналітыка
Выйдуць – не выйдуць, базы – не базы… Што будзе з расейскімі войскамі ў Беларусі?
2022.02.17 19:59

ОК belsat.eu

Стужка навінаў