Сёння, 17 траўня, у Бабруйску распачаўся суд над старшынём бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюзу Сяргеем Гурло.
Мужчыну абвінавачваюць у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзяць паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады»).
Суд над Сяргеем Гурло праходзіць у закрытым рэжыме.
Да суда мужчына быў пад падпіскамі аб нявыездзе і неразгалошванні.
30 красавіка стала вядома, што Сяргей Гурло не будзе фігурантам справы за «арганізацыю масавых беспарадкаў», пра што ён атрымаў адпаведны ліст.
АД, belsat.eu